![]() |
![]() |
|
|
|
#2 |
|
Просто мужчина
Регистрация: 17.05.2008
Сообщений: 12,839
Сказал(а) спасибо: 334
Поблагодарили 229 раз(а) в 201 сообщениях
|
Леснікі
“Леснікі,–– сцвярджаў мой дзед,––- не дазвалялі вазіць дровы або будаўнічы лес, не купіўшы яго, на кані. Гэта лічылася крадзяжом. А вось калі ты на плячах прынясеш дрэва з лесу, то ніхто за гэта не штрафаваў, і крадзяжом гэта не лічылася. Дык наш лаўніцкі (называлася яго імя) пойдзе ў лес, высеча там дрэва, раскрыжуе яго і кіламетры два ( да лесу было далекавата) бяжыць з ім па полі. Так ён да сенакосу і нацягаў на плячах будаўнічага лесу на лазню і стопку, а да восені змог і зрубіць яе. Смяяўся ўсё з леснікоў яшчэ: пакуль у іх новы закон выйдзе, я сабе і новую хату пастаўлю.” Адносна такіх людзей у нашай мясцовасці ніколі не ўжывалі тэрмін “волат”, “багатыр” ці “асілак”. Багатырамі ў нас да гэтага часу называюць багатых, але толькі не фізічна моцных людзей (“Багатыр знайшоўся – пяць мільёнаў паклаў на вяселлі пляменніка”, “У нас багатыроў няма – усе на палучку жывуць”). На нашу думку, да людзей, якія валодаюць рэальнай незвычайнай сілай, больш правамерным будзе ўжыванне тэрміна “сілач”. У нашай мясцовасці іх нярэдка яшчэ называюць “мацакамі” . |
|
|
|
![]() |
Мужской форум,форум мужчин,общение для мужчин про женщин,авто,пиво,секс
|
|