![]() |
![]() |
|
|
|
|
|
#1 |
|
Просто мужчина
Регистрация: 17.05.2008
Сообщений: 12,839
Сказал(а) спасибо: 334
Поблагодарили 229 раз(а) в 201 сообщениях
|
Сілач Ціт Баравуля з вёскі Гумны
Паданні (былі і небылічкі) пра сілу Ціта Баравулі з вёскі Гумны Крупскага раёна захаваліся да нашага часу толькі сярод яго старажылаў. Яны лічаць, што набыў Ціт сваю сілу ў працы цяжкай фізічнай, у асноўным пры раскарчоўцы ляд (участкаў зямлі сярод лесу), калі прыходзілася тапаром валіць стогадовыя дрэвы, раскрыжоўваць іх, звозіць іх на кані, рыдлёўкай і тапаром карчаваць пні, зносіць і паліць сучча. Займаўся Ціт і нарыхтоўкай вугалю для металургічнага завода ў вёсцы Чэрнеўка (Барысаўскі раён, 18 км ад Гумнаў), які ў мінулым стагоддзі належыў вялікім князям Раманавым і быў заснаваны імі ж. Даўно няма на нашай зямлі ні Ціта, ні вялікіх князёў Раманавых, ні металургічнага завода, але ў ваколіцах Гумнаў да гэтага часу засталіся абкапаныя конаўкай круглыя плоскія бугры дыяметрам да 10-12 метраў. Гэта рэшткі збудаванняў вуглякопцаў мінулага стагоддзя. |
|
|
|
![]() |
Мужской форум,форум мужчин,общение для мужчин про женщин,авто,пиво,секс
|
|